Загаварыце па-ангельску прыгожа!

A woman with short, wavy red hair smiling and wearing a dark hoodie.

Пазнаёмцеся з маімі курсамі

і запісвайцеся на той, які пасуе вам цяпер

Творачы навучымся!

Мае аўтарскія інтэнсівы

(5-6 тыдняў)

Вы ўжо шмат чаго можаце па-ангельску, але Вам хочацца за кароткі час кансалідаваць часы дзеяслова? Ці радыкальна пашырыць акадэмічны слоўнікавы запас? Ці разгаварыцца на гарачыя грамадска-палітычныя тэмы? Альбо, можа быць, акунуць сябе ў сучасную англамоўную літаратуру?

Тады я Вас ласкава запрашаю на свае кароткія аўтарскія курсы!

Калі Вам хочацца пагаварыць пра новыя цікавыя ідэі па-ангельску, паслухаць выступы інтэлектуалаў, пераняць у іх моўныя twists and turns — Вам на Intellectual English!

Калі ж Вы гатовыя радыкальна пашырыць свой слоўнік В2-С1, і працаваць пяць тыдняў з новымі словамі ў вельмі сціслых кантэкстах, пры дапамозе творчых мнематэхнік — Вам на курс Vocabulary Boost!

Ну а калі Вы ўзнамерыліся пабачыць мапу ангельскага Verb цалкам — прыходзьце на курс Consolidating Verb!

A top-down view of a book being read with a hand holding the pages, a cup of tea on a white saucer, white flowers, and lace decorations on a gray surface.

In progress 

B2+

Лепшы спосаб удасканаліць ангельскую — акунуцца ў акіян выкшталцоных тэкстаў. Але акунуцца трэба правільна!

B2+

In progress 

На гэтым курсе мы вывучым і выведзем у актыўны ўжытак 200 істотных слоў узроўню С1. Eloquence is attractive!

starting

on September 15, 2025

B2+

Мы разгледзім English Tenses (і іх перапляценні) як цэлае, каб, як той казаў, пабачыць лес за дрэвамі!

Курсы ад А1 да С2

Каб перайсці на новы ўзровень па ангельскай мове (з А1 на А2, з А2 на В1, і гэтак далей), звычайна трэба каля дзевяці месяцаў рэгулярна займацца гэтай мовай.

Я набіраю новыя групы ў верасні, па 4 чалавекі ў групе, і цягам году, сустракаючыся 2 разы на тыдзень, на платформе Zoom, вяду Вас да наступных вышыняў.

Калі Вы ўжо можаце сказаць “I’m going to the cinema tomorrow” і “She likes coffee”, але губляецеся, калі трэба патлумачыць, чаму Вы не пайшлі ў кіно ці калі гэтая кніга была напісаная — вам на A2! Тут Вы навучыцеся размаўляць пра мінулае, будучыню, свае планы і жаданні, а таксама весці простыя размовы ў кавярні, аптэцы ці на вакзале.

Калі Вы ўжо ведаеце ўсё пра будучыя формы (“will”, “going to”, “present continuous”), але не надта гатовыя гаварыць пра ўмоўныя сітуацыі (“If I had more time, I would travel”) — Вам на B1! Тут Вы навучыцеся апісваць падзеі, выказваць меркаванні, разважаць пра магчымасці і нават весці лёгкую дыскусію. Напрыклад, Вы зможаце сказаць: “I think people should read social media less” або “If I were you, I’d write a book.”

Калі Вы ўжо можаце падтрымліваць размову, але хочаце гаварыць больш дакладна, разумець нюансы і глыбіню мовы — Вам на B2! Тут мы будзем чытаць артыкулы, глядзець фільмы без субцітраў, пісаць эсэ і весці дыскусіі пра кіно і кнігі, гарады і падарожжы, палітыку, урады і навіны, а таксама каментаваць прычынна-выніковыя сувязі між імі ўсімі. І хочацца верыць, што ўдзельнікі гэтага курсу ўжо змогуць з правільнымі перфектнымі мадальнымі сказаць: I should have signed up for this course long ago!

Перад пачаткам заняткаў мы з Вамі стэлефануемся, каб вызначыць Ваш узровень і зразумець, які курс прынясе Вам найбольшую карысць!

English To Go

A2

Панядзелак і пятніца, 10:00 (GMT +1)

B1

English For Real Life

Аўторак і чацвер, 13:00 (GMT +1)

English To Impress

B2

Аўторак і чацвер, 11:30 (GMT +1)

А дзе ж наборы на А1, С1 і С2?

Гэтыя групы ўжо сфармаваныя на наступны сезон 2025-2026. Калі ж Вы маеце сваю каманду (3-4 чалавекі) і хацелі б разам пачаць вучыць ангельскую (А1) ці падтрымліваць і дасканаліць сваю ангельшчыну (С1 і С2) —

ласкава запрашаю, прыдумаем зручны час і … творачы навучымся!

A woman with short, wavy brown hair and light skin, smiling, wearing black and silver earrings and a red top, standing against a plain white background.

Давайце пазнаёмімся

Я— Наталка Харытанюк, настаўніца ангельскай мовы і літаратарка.

Выкладанне — гэта мая прафесія.

Літаратура — гэта тое, што нагадвае мне пра галоўнае ў жыцці. Літаратура вучыць мяне быць стваральнай.
Творачы, я выбудоўваю свой свет наноў. Творачы, я раблю сваімі і новыя веды і новыя здольнасці.

І вам вучыцца я таксама прапаную — творачы.

English з Наталкай : урокі ангельскай па-беларуску

А тут вы можаце пабачыць, як я выкладаю ангельскую дзеткам-пяцікласнікам.

Курс “English з Наталкай” быў задуманы беларускамоўнымі бацькамі-энтузіястамі і пачаўся ўвесну 2023 году. У лютым 2024 мы ўжо запісалі ўвесь курс ангельскай мовы за 5 клас!

Наш намер — выкласці ў адкрыты доступ урокі па ангельскай мове за ўвесь школьны курс!